Сяргей Вазняк: «Неправильный» камуніст
Чарговы ўрывак з кнігі Аляксандра Тамковіча «Жыцце пасля кратаў», які тычычча аднаго з лідараў «Гавары праўду» Сяргея Вазняка.
Чарговы міні-фільм з серыі «Хроніка суднага часу». Стужка прысвечаная аднаму з лідараў партыі «Справядлівы свет», актывісту кампаніі «Гавары праўду», журналісту Сяргею Вазняку, палітрэпрэсаванаму падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.
Ён працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў арыштаваны 20 снежня ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.
30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перакваліфікаванае на ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).
20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёна Менска асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.