Леанід Аўтухоў заклікае жыхароў Гарадка пісаць у Парламент Еўразьвяза
З нагоды чарговай гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Гарадка звярнуўся да старшыні мясцовага райвыканкама.
Актывіст «Гавары Праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў закрыў прытон, які быў адчынены для старшыні Гарадоцкага райвыканкама Мурэнкова кіраўніком мясцовага райспажыўсаюза Палюховіч у будынку кавярні «Спатканне».
Леанід Аўтухоў каментуе:
— Да мяне звярнуліся супрацоўнікі райспажыўсаюза са скаргай, што заробкі ў арганізацыі жабрацкія, а дырэктар Палюховіч замест таго, каб працаваць на карысць людзей, умацовываць матэрыяльна-тэхнічную базу арганізацыі, вытраціла вялікія сродкі на абсталяванне пакоя (дываны, тэлевізар і іншае) уцех кіраўніку раёна.
Гэта дало мне падставу для зварота ў міліцыю, пракуратуру Гарадоцкага раёна, зрабіць запіс у кнізе скаргаў.
Хоць, як і было зразумела з самага пачатку, чыноўнікаў у турму не пасадзілі (таму што рабаванне, рэкет у Гарадоцкім раёне стала нормай), але «прытон» закрылі. На
дзвярах з’явілася шыльда «Службовы пакой» і на падставе адказу з пракуратуры, які я атрымаў 13.04.2012 года, зараз у гэтым пакою адпачываюць і ядуць супрацоўнікі кавярні.
Хоць і маленькая, але перамога, якая каштавала мне каля 2 месяцаў працы.
zapraudu.by