Актывіст “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі: «Патрэбны адзіны кандыдат з адзінай праграмай»
«Усе мясцовыя актывісты выказалі жаданне ўдзельнічаць у працэсе вызначэння адзінага кандыдата, а потым працаваць на яго»
Па словах Маслоўскага, жыхары Беларусі – гэта патрыёты сваёй Радзімы, якія заўседы будуць на баку сваёй каманды. «Я лічу нармальным і правільным, што мы як аматары павінны хварэць за зборную Беларусі і жадаць ёй перамогі. Зборная Беларусі не належыць ні Лукашэнку, ні чыноўнікам, таму я асабіста буду хварэць за нашу зборную і жадаць ёй перамогі. Думаю, нашы ўсе партыйцы таксама будуць мець такую пазіцыю» — заявіў актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” і старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У сваю чаргу, старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек перакананы, што ў час чэмпіянату варта даносіць інфармацыю пра наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі:
— Сёння разглядаем шэраг акцый, якія мы хацелі б правесці. Бо мы лічым, што Чэмпіянат свету па хакеі ў той час, калі ў нас ёсць палітвязні, гэта нячэсная гульня. Мы будзем інфармаваць замежных гасцей і замежную прэсу. Ужо ёсць напрацоўкі, як гэта будзем ажыццяўляць. Але ёсць перашкоды з боку ўлады.
Крыніца: Радыё Рацыя