Паўлу Вінаградаву ўвялі прэвэнтыўны нагляд на 2 гады
У Маскоўскім раённым судзе Менску прайшоў працэс супраць былога вязьня Плошчы Паўла Вінаградава, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».
24 красавіка такое рашэньне прыняў суд Маскоўскага раёну Менску.
«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра зьяжджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсьціна. І я выбіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.
Павал Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Выйшаў на волю датэрмінова, але адразу яго паставілі на прэвэнтыўны нагляд. За час нагляду актывіст зазнаваў адміністратыўны перасьлед за грамадзкую актыўнасьць.