Актывісты «Гавары праўду» віншуюць Уладзіміра Някляева з атрыманнем прэміі імя Ежі Гедройца
drako
Уладзімер Някляеў стаў ляўрэатам 1-й прэміі імя Гедройца. Ён уганараваны за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без».
Уладзімер Някляеў атрымаў грашовую прэмію на 10 тысяч эўра і магчымасьць выданьня перакладу сваёй кнігі ў Польшчы.
Ляўрэатаў журы выбрала з шасьцёх, якія былі два тыдні таму вылучаныя з дванаццаткі, што ў сваю чаргу ўтварылася з сарака трох першапачатковых заяўнікаў на прэмію.
• «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» Уладзімера Някляева,
• «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» Людмілы Рублеўскай
• «Шал» Юр’я Станкевіча.
Адам Глобус за кнігу «Сказы» стаў ляўрэатам 3-йпрэміі імя Гедройца. Ён уганараваны стыпендыяй ва Ўроцлаве.
Альгерд Бахарэвіч — ляўрэат 2-й прэміі імя Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак». Яго прадставіў Барыс Пятровіч, старшыня Саюзу пісьменьнікаў. Прыз для ляўрэата — творчы адпачынак на швэдзкай высьпе Готлянд. Кніга выйшла ў бібліятэцы Радыё Свабода.
У цырымоніі ганараваньня бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытуту ў Менску, Радца Пасланьнік Пётар Казакевіч, сябры журы прэміі, аўтары, якія прайшлі ў шорт-ліст.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ «Сомбелбанк».
У 2013 годзе прэмія Гедройца будзе ўручаная ў другі раз. Першым ляўрэатам стаў Павал Касьцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Польскі бок пацьвярджае свой намер зрабіць прэмію штогадовай, традыцыйнай узнагародай за дасягненьні ў беларускай літаратуры.
Мэты прэміі:
— ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc,1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura»;
— паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
— папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
— падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.
Актывісты грамадскай кампаніі «Гавары праўду» шчыра віншуюць свайго лідара, Уладзіміра Някляева, з гэтай ганаровай узнагародай.
Сёння, 23 снежня, напярэдадні Раства Хрыстова, берасьцейскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” павіншавалі беларускіх палітзняволеных з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі.
Прэзентацыя мелася адбыцца на стэндзе Польскай амбасады ў межах прадстаўлення чытачам дзевяці з дванаццаці кніг-намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.
31 студзеня ў Хэльсынкі прэзэнтуюць кнігу вершаў Уладзімера Някляева ў перакладзе вядомага фінскага літаратара Юкі Малінена. Кніга называецца «Чырвоны захад». Уладзімер Някляеў зьвяртаўся да ўладаў Беларусі з просьбай дазволіць яму выехаць за межы Беларусі, каб прысутнічаць на прэзэнтацыі. «На жаль, мне адмовілі. Таму не магу знаходзіцца на гэтай вечарыне. Ведаю, што весьці яе будзе перакладчык Юка Малінен», — паведаміў Свабодзе Ўладзімер Някляеў. Юка Малінен за пераклад […]