Клімавічы: «Гавары праўду» адмоўлена ў правядзенні пікета на Дзень Волі
Клімавіцкі райвыканкам адмовіў мясцовым актывістам “Гавары праўду” у правядзенні пікету напярэдадні Дня Волі на гарадскім рынку.
Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 4 сакавіка падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня Волі.
Пікет плануецца правесці 23 сакавіка на тэрыторыі мясцовага гарадскога рынка ў Клімавічах.
Заяўка была зарэгістравана ў аддзеле па зваротах грамадзян Клімавіцкага райвыканкама № 83 ад 4 сакавіка 2013 года.
— Такім чынам пры дапамозе пікету мы хочам адзначыць Дзень Волі і нагадаць жыхарам Клімавіч пра знамянальную дату 25 сакавіка 1918 года, калі 95 год таму Радай БНР была абвешчана незалежнасць нашай краіны, — кажа каардынатар кампані “Гавары праўду” у Клімавічах Аляксандр Балобін. – Спадзяемся, што мясцовыя клімавіцкія ўлады задаволяць нашу заяўку, калі яны хоць крыху паважаюць гісторыю сваёй краіны, у ёй няма ніякага палітычнага падтэксту. Калі заяўку на правядзенне пікету ўсё ж не задаволяць, будзем разглядаць іншыя варыянты, каб адзначыць Дзень Волі належным чынам.
Ірына Беганкіна, zapraudu.by