Андрэй Дзмітрыеў адказаў на дзесяткі пытанняў слухачоў «Радыё Свабода»

drako

01 сакавіка ў студыі «Радыё Свабода» адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў адказваў на пытанні дзесяткаў грамадзян нашай краіны, якіх цікавіць тое, што адбываецца ў дзяржаве і ў галіне сучаснай палітыкі.

27 лютага кампанія «Гавары праўду» абвясьціла стратэгію на 2013–2015 гады, якая называецца «Грамадзянская дамова аб пераменах». Лёзунг стратэгіі: «Галоўнае — ня хто замест Лукашэнкі, а што замест Лукашэнкі».

«Нам патрэбныя рэгіянальныя лідэры: ня два, ня тры, ня дзесяць. Іх павінны быць сотні і тысячы. Мы паставілі амбітную задачу: мець тысячу кандыдатаў на мясцовыя выбары. Нашу задачу мы назвалі «Захапі гарсавет», — заявіў Дзьмітрыеў.

Усе адказы Андрэя Дзмітрыева можна прачытаць ТУТ.