Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” павіншавалі палітвязняў з травеньскімі святамі
Бялыніцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 29 красавіка адправілі віншавальныя паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі ўсім беларускім палітвязням.
Праблеме беларускіх палітвязняў быў прысвечаны тэматычны пікет, што адбыўся сёння, 17 верасня ў цэнтры Оршы.
Мінакі маглі пабачыць стэнд з партрэтамі зняволеных і адрасамі калоній і СІЗА, дзе яны знаходзяцца.
Многія з аршанцаў, нават сябры ўчастковых камісій, выказаліся за тое, каб напісаць тэлеграму ў падтрымку вязняў сумлення.
У выніку пасля непрацяглай нарады было прынята рашэнне выслаць кожнаму з іх тэлеграму з наступнымі словамі: «Падтрымліваем вас і вашае змаганне ў барацьбе за будучую свабодную і справядлівую краіну. Верым, што такія часы неўзабаве надыдуць. Жадаем вам сілы духу і волі да непазбежнай перамогі».
Пікет быў зладжаны камандай кандыдата ў дэпутаты, вылучэнне якога падтрымала кампанія «Гавары праўду» Канстанціна Анташкевіча.
Гэтаксама пра палітвязняў нагадалі і ў Віцебску.
zapraudu.by