Магілёўскія актывісты ўсклалі кветкі першаму кіраўніку беларускай дзяржавы
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» наведалі памятны знак Зміцеру Жылуновічу, які ўсталяваны на верагодным месцы пахавання першага кіраўніка беларускай дзяржавы. Менавіта на «Дзяды» яны ўсклалі каля крыжа бел-чырвона-белыя кветкі. Зміцер Жылуновіч, вядомы нам таксама як Цішка Гартны, быў выбітным дзяржаўным і грамадскім дзеячам. Вядомы беларускі паэт і публіцыст, рэдактар першай савецкай беларускамоўнай газеты «Дзянніца». Свае апошнія […]