Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” падтрымалі палітвязняў

drako

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду”  разам з сябрамі з іншых дэмакратычных арганізацый Бялыніцкага раёна 12 сакавіка напісалі і адправілі лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі ўсім беларускім палітвязням.

Акцыя праводзілась у межах ініцыяванай членамі аргкамітэта па стварэнню партыі БХД кампаніі “Хваля салідарнасці” з палітвязнямі.

— Мы даслалі паштоўкі са словамі падтрымкі ўсім беларускім палітвязням, — кажа кіраўнік офіса “Грамадзянскай дамовы “ у Бялынічах Мікалай Мяцеліца. – Гэтым людзям такая падтрымка неабходная, яны зараз знаходзяцца ў вельмі складаных умовах. Адначасова з актывістамі “Гавары праўду” паштоўкі і лісты з словамі падтрымкі пісалі і бялыніцкія сябры іншых арганізацый – Партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнню партыі БХД. Сёння ж гэтыя паштоўкі былі адпраўлены адрасатам.

Дарэчы, любы бялынічанін можа атрымаць у нашым офісе “Грамадзянскай дамовы” інфармацыйныя ўлёткі з адрасамі палітвязняў, узяць прыгожую адмысловую паштоўку, каб напісаць некалькі цёплых слоў у адрас палітвязняў. Дзякуй супрацоўнікам Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія дапамаглі нам атрымаць гэтыя экслюзіўныя паштоўкі.

Па словах Мікалая Мяцеліцы, бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” будуць працягваць правядзенне самых розных мерапрыемстваў у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Ірына Беганкіна, zapraudu.by

,
Белыничи