Пераслед сям’і мікашэвіцкага актывіста “Гавары праўду”
Мікашэвіцкі прадпрымальнік Аляксей Кацуба абвінаваціў жонку актывіста Алену Дубаносаву ў растраце грошай.
Былы кандыдат у дэпутаты ад кампаніі «Гавары Праўду» і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Стражэвіч з Мікашэвіч у хуткім часе можа застацца без працы.
Наталля Стражэвіч працуе прыбіральшчыцай ў сярэдняй школе № 2. Дырэктар школы Галіна Сыцэвіч пасля выбараў стварыла для жанчыны невыносныя ўмовы працы, кажа Наталля Стражэвіч:
— Дырэктар чапляецца на пустым месцы. Раней не было да мяне прэтэнзій – усё было ў парадку. Я адказны чалавек і добрасумленна выконваю сваю працу. Але цяпер проста псіхалагічна немагчыма працаваць.
Па словах Наталлі Стражэвіч, не знайшлося ёй месца і на прадпрыемстве «Граніт», куды яна вырайшла перайсці. Хаця дырэктар прадпрыемства «Граніт» і дэпутат Берасцейскага абласнога савета Эдуард Гаўрылковіч набіраў людзей на працу:
— Ён мне сказаў: я вас цудоўна ведаю. не, не будзеце вы працаваць. Мне трэба, каб на прадпрыемств не было ніякай “вайны, а тое, што устроіў Дубаносаў, то такіх людзей нам не трэба.
Такія вось першыя крокі дэпутатаў Галіны Сыцэвіч і Эдуарда Гаўрылковіча.
Наталля Стражэвіч ўпэўненая, што мікашэвіцкія ўлады і іх памагатыя такім чынам усё робяць для таго, каб задушыць парасткі грамадскай актыўнасці ў Мікашэвічах.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя