Дэпутат Палаты прадстаўнікоў падтрымлівае ідэю «Гавары праўду» назваць адну з вуліц Мінска імем Васіля Быкава (відэа)

drako

На канале ОНТ выйшаў чарговы выпуск перадачы «Дело принципа», прысвечаны Дню перамогі.

Апроч іншага, адзін з яе ўдзельнікаў — эксперт «Ліберальнага клуба» Вадзім Мажэйка — спытаўся ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, ці гатовы той падтрымаць ініцыятыву «Гавары праўду» надаць адной з вуліц сталіцы імя Васіля Быкава. Дэпутат вітаў такую ініцыятыву. За ім ў падрымку ідэі, з якой пачалася грамадзянская кампанія «Гавары праўду», выказаўся і вядоўца перадачы Вадзім Гігін.