Нацыянальная дыктоўка «Ліст з-пад шыбеніцы» ў офісе «Гавары праўду»
Пасля заканчэння дыктоўкі усе лісткі былі звернутыя гэтаксама, як у свой час зрабіў Кастусь Каліноўскі, каб ягоныя сябры змаглі вынесці нататкі з вязніцы.
У Рэчыцы прайшла агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная дню народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Удзел у дыктоўцы прынялі сябры Партыі БНФ, БСДП (Грамада), кампаніі “Гавары праўду” і іншых грамадскіх арганізацый. Перад дыктоўкай настаўнік беларускай мовы Лявон Рабцевіч зрабіў уступную прамову пра жыцце Кастуся Каліноўскага.
Кожнаму ўдзельніку дыктоўкі былі выстаўлены адзнакі. Менш за 6 баллаў адзнак не было.
Алег Шабетнік, zapraudu.info