Дзеля «народнага» дэпутата дзяцей марозілі на дварэ

drako

28 студзеня ў Мінску на тэррыторыі школы № 49 прайшлі спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні і вучаніцы розных школ ды гімназій з Фрунзенскага раёну сталіцы. Спаборніцтвы праходзілі на тэррыторыі школы ў той час, калі слупок тэрмометра вагаўся каля -18 градусаў. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах. А пасля беглі ў будынак школы і грэліся каля батарэй.

Згодна з санітарнымі нормамі, калі тэмпература паветра дасягае -15, дзяцей, якія навучаюцца ў школах, нельга выводзіць на заняткі па фізычнай культуры, тым больш на спаборніцтвы.

Але арганізатары не адмянілі мерапрыемства, і з усмешкай на тварах спявалі песні пра “Белую Русь” ды пляскалі ў далоні. Усё стала зразумела, калі вядучыя аб’явілі сярод ганаровых гасцей Кузьміча Аляксея Фёдаравіча. Гэта чалец Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён абраны па Адзінцоўскай выбарчай акрузе № 101.

«Народны выбраннік» Кузьміч А.Ф. — ведайце тых, хто клапоціцца аб вашых дзецях!

Вось і з’яўляюцца пытанні наконт «паказухі». Як стала вядома, учора на сходзе дырэктароў школ Фрунзенскага раёна гэтае пытанне ўздымалася. Але ж загад ёсць загад.

Можа Адміністрацыя Фрунзенскага раёну мае дамову з фармацэўтамі?

Яўген Ювік, zapraudu.by