Бабруйск: Міліцыя забрала ў актывісткі подпісы за «народны рэфэрэндум»

drako

Тры гадзіны прабыла ў міліцыі бабруйская валянтэрка кампаніі «Гавары праўду» Яніна Аўсянік. Яе затрымалі, калі яна зьбірала подпісы ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму».

Паводле актывісткі, у міліцыю пра гэта паведаміў нехта з жыхароў дамоў, якія яна наведвала. Сабраць пасьпела 34 подпісы. Падпісныя лісты забралі міліцыянт. На актывістку склалі пратакол апытаньня, якія яна адмовілася падпісваць.

«Яны выпытвалі ў мяне, дзе і ў каго я ўзяла падпісныя лісты. Настойвалі на тым, што я змушала людзей падпісвацца. Я спрабавала не адказваць на пытаньні міліцыянтаў. Сябе вінаватай не лічу. У маіх дзеяньнях няма віны. Людзі маюць права ініцыяваць рэфэрэндум і выказаць сваю пазыцыю адносна той сытуацыі, якая склалася ў краіне. Улада павінна пра гэта ведаць», паведаміла «Свабодзе» Яніна Аўсянік.

Паводле актывісткі міліцыянты перад тым як яе адпусьціць заявілі, што яна мусіць зьявіцца на допыт як стрымае позву.

«Радые Свабода»
,
Бобруйск