У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава
19 чэрвеня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава валянтэры кампаніі «Гавары праўду» ў Менску сымбалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава. Фота і відэа з акцыі
19 чэрвеня споўніцца 90 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Да гэтай даты ў Менску зьявіцца вялікі партрэт пісьменьніка на трансфарматарнай падстанцыі ў адным з двароў каля плошчы Перамогі і яшчэ некалькі арт-аб’ектаў ад групы вулічных мастакоў.
Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт супольнасьці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фотаздымкі.
Праект цалкам добраахвотны, таму арганізатары просяць дапамагчы ў рэалізацыі акцыі матэрыяльнымі і тэхнічнымі рэсурсамі, пра што падрабязьней пішуць на старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку.