«АЛЕКСІЕВІЧ ВЫНАЙШЛА СВОЙ УЛАСНЫ ЖАНР». Пісьменьніца атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў
Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў заснавала Аб’яднаньне нямецкіх кнігагандляроў, яе грашовая частка складае 25 тысячаў эўра. Раней ляўрэатамі прэміі сярод іншых былі Герман Гесэ, Альбэрт Швайцэр, Вацлаў Гавэл, Амос Оз, Архан Памук.