РЭФЕРЭНДУМ У БЕЛАРУСІ МОЖА БЫЦЬ ТОЛЬКІ НАРОДНЫМ
Заява ініцыятараў «Народнага Рэферэндуму» ў сувязі з выступам намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб магчымым правядзенні рэферэндуму.
Яна ўтрымлівае аналіз стану дэмакратыі і правоў чалавека ў 29 краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і Эўразіі.
У дакладзе падкрэсьліваецца ключавая роля Расеі ў зьніжэньні ўзроўню дэмакратыі сярод краінаў постсавецкай сфэры. Паводле дасьледаваньня Расея адыгрывае ролю ўзору для іншых краін рэгіёну.
Freedom House адзначае няўдачы ў дэмакратычным кіраваньні ня толькі ў краінах Эўразіі і на Балканах, але і ў посткамуністычнай Цэнтральнай Эўропе, дзе захаваньне карупцыі было заўважным у мінулым годзе.
Freedom House вылучае 7 парамэтраў, сярод якіх – стан грамадзянскай супольнасьці, выбарчага працэсу, мэдыяў, узровень карупцыі і іншыя. Ацэнка робіцца па 7-бальнай шкале, 1 бал азначае найлепшае становішча, 7 – найгоршае.
Становішча ў Беларусі паводле дакладаў Freedom House застаецца стабільна кепскім 2 апошнія гады.