“Гарачая лінія”: Адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і карупцыю: што гэта?

drako

Тэма наступнай “гарачай лініі”, якая адбудзецца 20 лістапада (серада) з 12 да 13 гадзін, “Адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і карупцыю: што гэта?”

Па крымінальным заканадаўстве за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і карупцыю прайшлі дзесяткі тысяч беларусаў. Амаль у кожнай сям’я ці сярод сяброў абавязкова ёсць тыя, хто пацярпеў па гэтай прычыне.

Але ці заўсёды абвінавачанне ёсць законным, а вырок справядлівым?

Каб лепей разабрацца ў праблеме, кампанія “Гавары праўду” запрасіла юрыста з вялікім прафесійным стажам, які ведае як бок абвінавачвання, так і бок абароны.

Усіх, каго цікавіць тэма адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і карупцыю, чакаем Вашых пытанняў. Вы можаце іх пакінуць у каментарах,  на электроннай скрыні [email protected] ці па тэлефоне нашай Грамадскай прыёмнай +375 44 576 94 31 (з 12 да 13 гадзін, 20 лістапада, серада).