“Гавары праўду”: баларусы ў ЕС, еўрапейцы ў Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!
drako
Грамадзянская кампанія “Гавары праўду” далучаецца да грамадскай кааліцыі “У Еўропу і Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!”.
Мы падтрымліваем мэту кааліцыі: праз правядзенне розных акцый і мерапрыемстваў звяртаць увагу і адстойваць ідэі бязвізавага руху паміж Беларуссю ды іншымі еўрапейскімі краінамі.
У красавіку 2013 года кампанія “Гавары праўду” разам з Рухам “За Свабоду” і Партыяй БНФ выступіла з заявай пад назвай “Больш Еўропы для Беларусі”. У заяве адзначалася, што паўнавартасны дыялог і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам можа істотна пашырыць магчымасці нашай краіны і грамадства ў справе мадэрнізацыі і стварэння дэмакратычнага ладу.
Апроч іншага, у заяве меўся заклік да ЕС зрабіць пэўныя крокі ў аднабаковым парадку, не чакаючы адпаведнай рэакцыі ад афіцыяльнага Мінска:
1) Максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, зыходзячы з магчымасцей, які дае візавы кодэкс ЕС, з далейшым пойным скасаваннем консульскага збору за выдачу шэнгенскіх віз;
2) Выказаць ініцыятыву і пачаць практычную рэалізацыю ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі ўмоў пагаднення аб малым памежным руху ў 50-кіламетровай зоне на мяжы з Польшчай і Літвой.
Мы шчыра вітаем прапанову амбасадара Рэспублікі Польшча аб знішчэнні візавага рэжыма паміж нашымі краінамі і ўпэнены, што калі ўлада не мае волі на дыялог з ЕС, то такі дыялог павінен быць з грамадствам і візавае пытанне – першы і вельмі істотны крок.
Цяпер кампанія “Гавары праўду”, далучыўшыся да ініцыятывы “БЕЗ ВІЗЫ!”, карэктуе сваю ранейшую пазіцыю і прапануе уладам ЕС пасля станоўчага рашэнне двух вышэйадзначаных пытанняў разгледзець падыход, які б дазволіў грамадзянам Беларусі наведваць краіны Еўрапескага Саюза ўвогуле без віз ці з нулявым коштам.
Мы так сама заклікаем беларускія ўлады адгукнуцца на прапанову ЕС і Польшчы і зрабіць усе магчымае, каб спрасціць візавы рэжым, а так сама прапануем зрабіць акцыю і ўсім, хто набудзе квіткі на міжнародны чэмпіянат па хакею выдаць шматразовыя гадавыя візы, гэта можа паспрыяць развіццю турызма і паказаць добры прыклад беларускай ветлівасці.
Не абмяжоўвацца кароткім адрэзкам часу, а разгарнуць шырокую грамадзкую дыскусію вакол «Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь да 2030 году» цягам чатырох месяцаў прапанавала сёньня грамадзянская кампанія «Гавары праўду» аўтарам праекту праграмы — Міністэрству эканомікі Беларусі.
Сення, 3 жніўня, адбылася прэсавая канферэнцыя Уладзіміра Някляева, які агучыў стратэгію «Гавары Праўду» на палітычную кампанію да канца 2011 года. Сутнасць стратэгіі: актывісты кампаніі будуць не толькі падтрымліваць ініцыятыву аб’яднаных дэмакратычных сіл па падрыхтоўцы 8 кастрычніка Народнага Сходу, але разам з тым збіраць подпісы з патрабаваннямі да дэпутатаў парламента прыняць законы, адпавядаючыя інтарэсам беларускага народа. […]
9-га кастрычніка адбыўся адборачны матч да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года паміж зборнымі Беларусі і Украіны. Сустрэча праходзіла на «Барысаў-Арэне».
Хто будзе ўдзельнічаць у будучых мясцовых выбарах — абмяркоўвалі гарадзенскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” на сваёй сустрэчы, якая была прымеркавана да трэціх угодкаў існавання кампаніі.