У Бялынічах і Круглым з’явіліся агітацыйныя матэрыялы дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”, Зінаіды Мілешчанкі.
Перадвыбарчыя ўлёткі кандыдадата ў дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіды Мілешчанка былі вывешаны на некаторых выбарчых участках, аўтастанцыях, інфармацыйных стэндах і ў крамах.
— Мы з маімі даверанамі асобамі ў пятніцу здолелі атрымаць частку агітацыйных матэрыялаў, — кажа Зінаіда Мілешчанка. – У суботу, 15 верасня, большую частку дня развозілі і развешвалі іх у дазволеных месцах у Круглым і Бялынічах. Добра, што хоць штосьці з’явілась да пачатку датэрміновага галасавання 18 верасня. У Шклоў, на жаль, мае агітацыйныя матэрыялы патрапяць толькі якраз 18 верасня, бо менавіта ў аўторак буду забірать другую частку наклада ў тыпаграфіі.
Зінаіда Мілешчанка з панядзелка засталася адзіным альтэрнатыўным кандыдатам па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, які будзе супрацьстаяць намесніку старшыні КДК Беларусі Аляксандру Агееву. Іншы дэмакратычны прэтэндэнт па гэтай акрузе, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, згодна рашэння партыйнага з’езду, 17 верасня будзе падаваць у акруговую камісію заяву аб адмове ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
Зінаіда Мілешчанка актыўна працавала ў камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе. Яна з’яўляецца кардынатарам кампаніі “Гавары праўду” у Круглянскім раёне.
Сябра Руху «За Свабоду», кандыдат у дэпутаты Арцём Лява, які балатуецца ад Партыі БНФ па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 горада Мінска мяркуе, што затрыманні актывістаў Ягора Віняцкага, Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава носяць адвольны характар і накіраваныя на стварэнне перашкодаў кампаніі «Байкот-101».
15 кастрычніка ў Магілёве адчыніўся офіс дэпутата «Грамадзянскай дамовы». У ім будуць працаваць былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх падтрымлівала грамадзянская кампанія «Гавары праўду» на апошніх выбарах.