Магілёўскія актывісты ўсклалі кветкі першаму кіраўніку беларускай дзяржавы

drako

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» наведалі памятны знак Зміцеру Жылуновічу, які ўсталяваны на верагодным месцы пахавання першага кіраўніка беларускай дзяржавы.

Менавіта на «Дзяды» яны ўсклалі каля крыжа бел-чырвона-белыя кветкі.

Зміцер Жылуновіч, вядомы нам таксама як Цішка Гартны, быў выбітным дзяржаўным і грамадскім дзеячам. Вядомы беларускі паэт і публіцыст, рэдактар першай савецкай беларускамоўнай газеты «Дзянніца». Свае апошнія дні жыцця ён правёў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы, дзе па афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.

— Дакладная месца пахавання вядомага паэта і палітыка не вядома, аднак вядомы прычыны ягонай смерці. Гэта заслуга магілёўскіх гісторыкаў. Версія аб самагубстве яшчэ разглядаецца, бо невядома, сам ён скончыў сваё жыццё, ці яму нехта ў гэтым дапамог. Трэба улічваць, што ўсё гэта адбывалася ў 1937 годзе, — гаворыць актывіст кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Двігун.

Ян Праўдалюбаў

Могилёв