Скульптара Гэніка Лойку асудзілі на пяць сутак за акцыю ў падтрымку мовы
Суддзя забараніла адвакату апытваць сведак па-беларуску, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Апошнім часам стала ледзь не агульным месцам сцверджанне: беларусы не хочуць ведаць роднай мовы, не цікавяцца беларускай культурай, літаратурай, паэзіяй.
Гэта няпраўда. Не цікавяцца тыя, хто не адчувае сябе беларусам, ці хто пастанавіў сабе, што ён і без роднай мовы, без сваёй культуры беларус. Маўляў, «все равно, на каком языке разговаривать».
Дык вось шасцігадовы Ягор Макей лічыць, што гэта не так.
– Калі ты беларус, – кажа ён, – дык і размаўляй па-беларуску. Бо інакш як я дазнаюся, што ты беларус?..
І падобна, што гэта якраз той выпадак, калі вуснамі дзіцяці прамаўляе ісціна.
Такім чынам слухаем: мінчук Ягор Макей чытае верш Уладзіміра Някляева, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу.
Крыніца: «Салідарнасць»