Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” павіншавалі палітвязняў з Днём Волі
Яны даслалі напярэдадні 25 сакавіка віншавальныя лісты ўсім беларускім палітвязням.
28 сакавіка адбылася планавая сустрэча мінскіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты і актыву “Гавары праўду”, на якой было вырашана, акрамя надзённых пытанняў, яшчэ і павіншаваць палітвязняў з надыходзячым Вялікаднем.
Акрамя працы на сваіх акругах па зборы подпісаў і вырашэнню лакальных праблемаў у межах “Грамадзянскай дамовы”, мінскія актывісты не забываюць палітзняволеных Беларусі.
Напярэданні свята Божага Уваскрасення яны вырашылі праявіць салідарнасць з палітвязнямі, якія належаць да каталіцтва ды пратэстантызму. Таму святочныя паштоўкі з зычаннем падтрымкі, моцнага здароўя і веры ў Бога былі адасланыя Алесю Бяляцкаму, Змітру Дашкевічу, Яўгену Васьковічу ды Эдуарду
Лобаву.
zapraudu.by