Мінск: жыхары вуліцы Ракаўскай звярнуліся па дапамогу да дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы»
Юрий Солодкий
На вуліцы Ракаўскай у доме № 27 плануецца капрамонт, якога жыхары вельмі доўга чакалі.
Але радаваліся навіне жыхары не доўга, бо ўлады вырашылі на час рамонту выселіць іх. Болей за тое, па некаторай інфармацыі, гэты дом могуць знесці, на яго месцы пабудаваць бізнэс-цэнтр, а жыхароў рассяліць па іншых раёнах Мінска.
На пачатку тыдня з гэтай праблемай жыхары дома звярнуліся да мінскіх дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы» кампаніі “Гавары праўду”.
— Мы чакалі гэтага рамонту, але калі прайшла інфармацыя пра тое, што дом могуць знесці, бо на яго палажыў вока спадар Чыж, мы вырашылі дзейнічаць. Праз улеткі даведаліся, што ёсць кампанія “Гавары праўду”, якая дапамагае мінчукам па аналагічных справах. Таму вырашылі звярнуцца да яе,—кажа Сяргей, жыхар дома па Ракаўскай, 27.
Сябры кампаніі пракансультавалі грамадзян. Было прынятае рашэнне аб пачатку збора подпісаў пад зваротам у Мінгарвыканкам з патрабаваннем не высяляць жыхароў дома на перыяд капітальнага рамонту.
І ўжо ў пятніцу, 29 сакавіка, мясцовыя жыхары занеслі зварот у Мінгарвыканкам.
У вёсцы Ветка Слуцкага раёна мясцовае РайПО, выконваючы сацыяльныя стандарты, знішчыла ўсе культурныя набыткі савецкіх часоў — клуб і краму. Тое разбурэнне выглядае, як сімвал канца света. Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” змагаюцца зараз за інтарэсы вяскоўцаў.
На працягу многіх гадоў мы часта чуем фразу ад прыхільнікаў рэжыму Лукашэнка і ад чыноўнікаў аб «моцнай уладзе, якая навяла парадак у краіне». Але хто з разумных людзей можа назваць тое, што адбываецца ў Беларусі, парадкам? І гаворка не толькі пра глабальнае (эканоміку, знешнюю і ўнутраную палітыку і т.д.), але і пра справы, больш блізкія да кожнага грамадзяніна.
15 кастрычніка ў Магілёве адчыніўся офіс дэпутата «Грамадзянскай дамовы». У ім будуць працаваць былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх падтрымлівала грамадзянская кампанія «Гавары праўду» на апошніх выбарах.