30 актывістаў «Гавары праўду» затрымалі проста ў офісе
Там праходзіў сход рэгіянальнага актыву. Затрыманых пратрымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны.
Увечар 1-га лютага лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў выступіць на імпрэзе, прымеркаванай да 150-й гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага.
А ўдзень актывісты кампаніі пісалі нацыянальную дыктоўку. Тэкст праз інтэрнэт чытаў пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Пасля заканчэння дыктоўкі усе лісткі былі звернутыя гэтаксама, як у свой час зрабіў Кастусь Каліноўскі, каб ягоныя сябры змаглі вынесці нататкі з вязніцы.
zapraudu.by