Да Дня Волі бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” распаўсюдзілі спецвыпускі газет
У газетах «Паходня» і «Магілёўскі выбар» былі змешчаны матэрыялы аб Беларускай Народнай Рэспубліцы.
У Бялыніцкім раёне напярэдадні Дня Волі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” сумесна з актывістамі Партыі БНФ распаўсюдзілі адмысловы нумар газеты “Рэгіён”, прысвечаны 95-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Газеты распаўсюджвалісь рознымі шляхамі: раздавалісь з рук у рукі, распаўсюджвалісь у крамах прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасцяў. Бялынічане ахвотна бралі прапаноўваемае выданне.
— Большая частка накладу адмысловага нумару газеты “Рэгіён”, прысвечанага 95-й гадавіне абвяшчэння БНР, была распаўсюджанна ў Бялыніцкім раёне мясцовымі актывістамі “Гавары праўду” і Партыі БНФ, — кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Частка накладу была распаўсюджана таксама ў Круглянскім і Шклоўскім раёне, бо гэта рэгіянальнае выданне і яно карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў і ў гэтых раёнах. Давялось падзяліцца, па іх просьбе, газетамі і з хоцімскімі актывістамі “Гавары праўду”, якія скардзілісь на недахоп інфармацыйных матэрыялаў да Дня Волі.
Рэакцыя людзей пазітыўная, газеты бралі ахвотна, наклад адмысловага перадсвяточнага нумара “Рэгіёна” разышоўся вельмі хутка, — адзначыў Барыс Вырвіч.
Ірына Беганкіна, zapraudu.by