«Не хачу быць паліталкаголікам»: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска
Александр Улитенок
Лідар «Змены» вырашыў пераехаць да бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у ЛТП.
Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, вырашыў з’ехаць з Мінска.
«Ёсць палітзняволеныя, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталкаголікам», — расказвае Павел Вінаградаў у гутарцы з Еўрарадыё.
Актывіст ужо мае тры адміністрацыйныя арышты за «стан алкагольнага ап’янення».
Цяпер яны абскарджваюцца, аднак у пазітыўны для сябе вынік Вінаградаў не верыць. У выніку праваахоўнікі змогуць атрымаць магчымасць адправіць яго на медыцынскае абследаванне ў ЛТП, а потым пасля першага ж пратакола «за п’янку» актывіст увогуле можа стаць кліентам гэтай медыцынска-папраўчай установы.
«Лібералізацыі ў нас пад выбары 2015 года не прадбачыцца. Таму я думаю, што лепш з’ехаць. У ЛТП я не хачу», — гаворыць Вінаградаў, які працягваў жыць у сталіцы, нягледзячы на затрыманні і намёкі аб тым, што яму варта з’ехаць.
У Мінску Павел прабудзе яшчэ каля двух тыдняў. Чым зоймецца ў Беразіно, пакуль не ведае. На добры заробак там разлічваць не прыходзіцца.
«У мяне ёсць тры хадавыя рабочыя спецыяльнасці — цырульнік, слесар і зваршчык. Але нават калі мне моцна пашанцуе, то я ў Беразіно буду зарабляць максімум 300 долараў», — гаворыць ён.
Жонка Паўла Святлана пакуль застанецца ў Мінску — трымае праца. Ці вернецца Вінаградаў у сталіцу і калі, актывіст не ведае.
«Як што якое раптам адбудзецца важнае, то я гатовы. Але пакуль не магу сказаць, калі дакладна змагу вярнуцца», — дадае Вінаградаў.
Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў, хай не адразу, але ўсё ж такі трапіў сёння дадому. Апазіцыянер адбыў чарговыя 15 содняў за кратамі, пасля таго, як яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Нібыта Павел, за якім усталяваны прэвентыўны нагляд, прыйшоў адзначыцца ў пастарунак і пачаў у прысутнасці міліцыянтаў брыдкасловіць. Размаўляем з Паўлам Вінаградавымпра сітуацыю, у якой ён апынуўся. http://youtu.be/kJibuhsYSvg […]
Грамадскі актывіст, былы палітвязень, лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» Павал Вінаградаў 13 сакавіка пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам).
У сеціве выкладзены чарговы міні-фільм з сэрыі «Хроніка суднага часу». Стужка прысвечаная палітрэпрэсаванаму лідэру моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» -«Zмена» Паўлу Вінаградаву.