Паштоўкі з віншаваннямі ад Някляева атрымалі жыхары Бабруйска

drako

Напярэдадні Новага года многія жыхары горада Бабруйска атрымалі віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі ад лідара кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева.

– Усяго мы распаўсюдзілі па паштовых скрынях бабруйчан пяць тысяч віншавальных паштовак, – кажа каардынатар кампаніі ў горадзе Бабруйску Алена Медзвядзёва. – Думаю, што людзям быў прыемны гэты знак увагі ад «Гавары праўду» і ад Уладзіміра Някляева асабіста. Некаторыя мае знаёмыя так і казалі, што ім было вельмі «класна» атрымаць гэтыя віншаванні напярэдадні святаў ад такога вядомага чалавека.

Багдан Іваноў

Бобруйск