Павел Вінаградаў: Мне абяцаюць працягнуць тэрмін нагляду
drako
Першыя хвіліны на волі лідара моладзевай арганізацыі «Змена» кампаніі «Гавары праўду» — у рэпартажы «Еўрарадыё».
Ля Акрэсціна Паўла Вінаградава сустракаюць 15 чалавек, палова з якіх журналісты. З кіраўніцтва «Гавары праўду» — Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў. Прысутнічаюць таксама Зміцер і Наста Дашкевічы. Міліцыі разы ў два больш. Павел выходзіць з-за жалезнай брамы на некалькі хвілін раней прызначанага тэрміна. Амаль адразу пачынае расказваць пра планы на час чэмпіянату свету па хакеі.
“Мяркуючы па ўсім, калі ў мяне атрымаецца, я пастараюся з’ехаць у іншы горад, да бацькі. Як не з’еду, то буду, хутчэй за ўсё, тут (ківае галавой на будынак ізалятара). І, хутчэй за ўсё, так і будзе, бо мне збіраюцца працягнуць нагляд. Прынамсі, кіраўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі спадар Лужынскі мне гэта абяцае”.
Афіцыйна тэрмін нагляду ў Вінаградава павінен скончыцца 25 красавіка. Пасля гэтага дня ён зможа вяртацца дадому пазней за 20 гадзін, а таксама свабодна перамяшчацца па краіне і за яе межамі. І не хадзіць больш адзначацца ў міліцэйскі пастарунак. Акурат пасля апошняга такога візіту Вінаградаў і атрымаў 25 сутак арышту. Кажа, што для яго гэта стала сюрпрызам — раней даводзілася сядзець максімум 15.
“Калі я не памыляюся, некалькі гадоў таму некаму з палітычных давалі 25 сутак. Але нават не памятаю каму… Я другім стаў”.
Вінаградаў расказвае, што большасць сакамернікаў мела значна меншыя тэрміны, хоць сядзелі яны за больш цяжкія правапарушэнні, у асноўным крадзяжы ды хуліганства. Паўла ж прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі і лаянцы. Чаму яго тэрмін быў такім працяглым, Павел назваць не можа. Кажа, што сам шмат думаў пра гэта, але лагічнай і абгрунтаванай прычыны назваць так і не можа: “Нехта там зверху прыдумаў, што я павінен зараз сядзець 25 сутак, а не 15, вось суддзя і дала 25”.
Расказвае новавызвалены Павел і пра пазітыўныя моманты. За амаль месяц адсідкі яму давялося удасканаліць размоўную англійскую мову дзякуючы знаёмству з былым форвардам магілёўскага “Дняпра” Мадзіба Сідзібэ, які чакае на Акрэсціна дэпартацыі ў родны Нігер. А таксама французскую, калі трапіў у адну камеру з цемнаскуым грамадзянінам невядома якой краіны: тады спатрэбілася знакамітая фраза пра “жо не манж па сіс жур”.
Вінаградаў таксама кажа, што з кожным годам і нават месяцам сядзець на Акрэсціна становіцца ўсё больш камфортна. А пасля дазволу на прадуктовыя перадачы (5 кілаграмаў раз на тры дні) можна нават паправіцца.
Грамадскі актывіст, былы палітвязень, лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» Павал Вінаградаў 13 сакавіка пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам).
Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў, хай не адразу, але ўсё ж такі трапіў сёння дадому. Апазіцыянер адбыў чарговыя 15 содняў за кратамі, пасля таго, як яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Нібыта Павел, за якім усталяваны прэвентыўны нагляд, прыйшоў адзначыцца ў пастарунак і пачаў у прысутнасці міліцыянтаў брыдкасловіць. Размаўляем з Паўлам Вінаградавымпра сітуацыю, у якой ён апынуўся. http://youtu.be/kJibuhsYSvg […]