10 першых крокаў НОВАГА ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ:
Роўнасць усіх перад законам і падзел уладаў зробяць Беларусь багатай і стабільнай краінай.
Канстытуцыйная рэформа. Беларусь павінна быць парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай. Адна і тая ж асоба не павінна займаць пасаду Прэзідэнта больш за два тэрміны. Скараціць паўнамоцтвы прэзідэнта, якія перашкаджаюць падзелу ўладаў і эфектыўнай працы дзяржавы.
Рэформа сістэмы мясцовага самакіравання. Падпісаць Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання. Увесці прамыя выбары мясцовых кіраўнікаў і зрабіць іх залежнымі ад грамадзян, а не ад чыноўнікаў з Мінска.
Незалежнаць судовай улады. Забяспечыць незалежнасць судоў, выкараніць “тэлефоннае права”.
Гуманізацыя Крымінальнага кодэкса. Увесці мараторый на смяротнае пакаранне.
Эфектыўны дзяржаўны апарат. Аптымізаваць колькасць чыноўнікаў, павысіўшы ім заробкі. Ліквідацыя ідэалагічнай «вертыкалі». Адкрыты конкурс будзе адзінай формай найму на дзяржаўныя пасады.
Электронны ўрад. Публікаваць у інтэрнэце бюджэты ўсіх узроўняў, зарплаты службоўцаў, рашэнні судоў, інфармацыю аб тэндэрах, конкурсах на дзяржаўныя пасады. Пазбавіць грамадзян ад бясконцых даведак, пячатак, ліцэнзій. У новай Беларусі прадпрымальнікі змогуць рэгістраваць бізнэс праз інтэрнэт, кожны грамадзянін будзе атрымліваць пашпарт і іншыя дакументы за 15 хвілін.
Грамадзянская супольнасць. Стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця некамерцыйных арганізацый, забяспечыць роўны доступ да фінансавання з бюджэту праз удзел у тэндэрах і конкурсах нароўні з дзяржаўнымі арганізацыямі.
Галоўным прынцыпам сацыяльнай палітыкі павінен стаць прынцып роўных магчымасцяў, заснаваны на салідарнасці моцных і слабых.
Медыцына. Забяспечыць доступ для ўсіх грамадзян да бясплатнага якаснага медыцынскага абслугоўвання ў дзяржаўных медыцынскіх установах пры паралельным развіцці сістэмы страхавой і прыватнай медыцыны. Прыняць закон аб абароне правоў пацыента.
Адукацыя. Павялічыць інвестыцыі ў адукацыю і накіраваць іх на павелічэнне заробкаў выкладчыкаў і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ і ўніверсітэтаў. Забяспечыць пераемнасць розных узроўняў адукацыі, звязаць іх з рынкам працы. Вызваліць настаўнікаў ад лішняй адміністрацыйнай і ідэалагічнай нагрузкі. Размеркаванне павінна быць па жаданні. Адмяніць плату за вучобу ў дзяржаўных навучальных установах як тую, што супярэчыць Канстытуцыі.
Пенсійнае забеспячэнне. Правесці пенсійную рэформу без павышэння пенсійнага ўзросту. Распрацаваць сістэму накапляльных пенсій, дадатковага пенсійнага страхавання, развіваць прыватныя пенсійныя фонды разам з дзяржаўнымі.
Адрасная дапамога. Распрацаваць эфектыўную сістэму адрасных грашовых выплат: шматдзетным сем’ям, беспрацоўным, грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі; у тым ліку на праезд у грамадскім транспарце і камунальныя плацяжы. Пашырыць удзел грамадскіх арганізацый у сацыяльнай дапамозе насельніцтву праз дзяржаўную замову.
Рэформа працоўных адносінаў. Перагледзець кантрактную сістэму найму на працу, адмяніць “дэкрэт аб дармаедах”. Аказаць дапамогу ў набыцці новай спецыяльнасці і ў адкрыцці ўласнай справы.
Помощь семьям. Садзейнічаць прадпрымальніцкай дзейнасці сем’яў. Падтрымаць будаўніцтва жылля ў рэгіёнах для маладых сем’яў і маладых спецыялістаў, у першую чаргу — індывідуальных жылых дамоў на ўласным зямельным участку.
Партнёрства дзяржавы і бізнесу. Распрацаваць сістэму падтрымкі сацыяльна адказнага бізнесу, стымуляваць інвестыцыі працадаўцы ў сістэму сацыяльнай абароны работнікаў свайго прадпрыемства . Увесці падатковыя льготы за спонсарскую падтрымку сацыяльных праектаў.
Асновай павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян можа стаць толькі эфектыўная эканоміка, якая развіваецца на аснове прынцыпаў і падыходаў, ужо рэалізаваных у паспяховых краінах.
Дзяржаўныя фінансы. Умацаваць самастойнасць Нацыянальнага банка, дамагчыся стабільнасці валюты i абароны ўкладаў, утаймаваць рост коштаў, зрабіць больш даступнымі банкаўскія крэдыты для рэальнага сектара эканомікі, Спыніць растрату дзяржаўных сродкаў па запытах галіновых лабістаў.
Прыцягванне інвестыцый і развіццё бізнэс-асяроддзя. Забяспечыць стабільнасць, празрыстасць сістэмы падаткаабкладання, пашыраць прымяненне спрошчанага падаткаабкладання. Прыняць Інвестыцыйны кодэкс. Адмяніць канфіскацыйныя меры ў дачыненні да бізнесу, правесці дэкрыміналізацыю эканамічных злачынстваў.
Мадэрнізацыя заводаў і прадпрыемстваў. Стварыць антыкрызісныя праграмы для праблемных заводаў, прыцягнуць пад іх інвестыцыі. Прыватызаваць нежыццяздольныя прадпрыемствы. Гарантаваць тым, хто трапіў пад скарачэнне, атрыманне новай прафесіі, забеспячэнне ільготным крэдытам для адкрыцця сваёй справы або сацыяльнай падтрымкай у памеры 2/3 ад заробку на працягу шасці месяцаў.
Развіццё інавацыйных сектараў эканомікі. Стварыць асяроддзе для развіцця канкурэнтаздольных галін — інфармацыйных тэхналогій, экалагічнага турызму, транзіту і лагістыкі, ваенна-прамысловага комплексу, альтэрнатыўнай энергетыкі, інжынірынгу, банкаўскіх паслуг.
Развіццё канкурэнцыі. Забяспечыць роўную канкурэнцыю прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, што пацягне зніжэнне коштаў на тавары і паслугі.
Стварэнне працоўных месцаў у рэгіёнах. Зацвярджэнне сістэмы падатковых і адміністрацыйных прэферэнцый для адкрыцця і вядзення бізнесу ў малых і сярэдніх гарадах. Рэалізацыя палажэнняў «Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі» Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
Развіццё энергетычнага сектару. Укараніць энергазберагальныя тэхналогіі і развіваць выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі.
Сельская гаспадарка. Рэфармаваць на аснове шматукладнасці, свабоднага развіцця ўсіх формаў уласнасці і стварэння рынку зямлі, падтрымаць развіццё фермерскіх гаспадарак.
Развіццё навукі. Аднавіць страчаныя пазіцыі праз стымуляванне ўцягнутасці ў сусветную навуковую кааперацыю і аказанне мэтавай дзяржаўнай падтрымкі эфектыўным распрацоўкам, прыцягнуць да падтрымкі даследаванняў зацікаўленыя прыватныя структуры.
Свабодны фінансавы рынак. Выпусціць у свабоднае абарачэнне акцыі. Стварыць новыя магчымасці зберажэнняў, крэдытавання, інвестыцый для грамадзян і прадпрыемстваў, садзейнічаць зніжэнню крэдытнай працэнтнай стаўкі.
Развіццё малых і сярэдніх гарадоў. Стымуляваць стварэнне новых заводаў і прадпрыемстваў у рэгіёнах. Павышэнне ўзроўню даходаў і развіццё іпатэкі павінны дазволіць сем’ям набываць уласнае жыллё ў сярэднім за пяць-шэсць гадоў.
Беларусь павінна будаваць раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны як са сваімі суседзямі, так і з астатнімі краінамі свету. Знешняя палітыка павінна грунтавацца на нацыянальных інтарэсах і садзейнічаць міру і бяспецы ў нашым рэгіёне.
Сапраўдны нейтралітэт. Рэалізаваць палажэнне Канстытуцыі пра «імкненне Беларусі да нейтральнаму статусу». Беларусь не будзе ўваходзіць ні ў якія ваенныя блокі, якія могуць уцягнуць яе ва ўзброены канфлікт.
Адказнае суседства. Выбудоўваць добрыя і ўзаемавыгадныя адносіны як з Захадам, так і з Усходам, няўхільна выконваючы ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і патрабуючы гэтага ад нашых партнёраў. Дамагчыся бязвізавага рэжыму з большасцю краін свету.
Регіянальная бяспека. Садзейнічаць міру і бяспецы ў рэгіёне. Умацоўваць і мадэрнізаваць нашы ўзброеныя сілы.
Беларусь не стане стабільнай дзяржавай, калі не будзе абапірацца на гістарычныя і культурныя традыцыі беларускага народа. Улада будзе адраджаць беларускую культуру і ўмацоўваць нацыянальную самасвядомасць як аснову беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі.
Прыярытэтная падтрымка сферы культуры. Устанавіць падатковыя льготы і стварыць умовы для свабоднай рэалізацыі ініцыятыў грамадзянскай супольнасці і бізнесу, накіраваных на развіццё беларускай культуры, мовы і нацыянальных каштоўнасцяў.
Падтрымка беларускай мовы. Прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, адкрыць Нацыянальны ўніверсітэт, а ў кожным райцэнтры — школу або гімназію з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове. Чыноўнік, дэпутат, кіраўнік дзяржавы абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі.
Свабода слова і друку. Зняць існуючыя бар’еры для свабоднай дзейнасці СМІ і журналістаў.
Свабода веравызнання і павага да годнасці асобы. Забяспечыць раўнапраўе ўсіх канфесій і нацыянальна-культурных меншасцяў.