Палата прадстаўнікоў прыняла закон, які ўводзіць штраф за доступ да забароненых сайтаў
Памер штрафу складзе ад 350 тысяч да мільёна рублёў. Яго ўжо прыняла Палата прадстаўнікоў.
Інспэкцыя выявіла ў вёсцы Воўчая Гара, дзе знаходзіцца юрыдычная адрэса прадпрыемства, кавалкі асфальту, мэталялёму, палімэрнай дахоўкі, бітай цэглы, а таксама сучкі й галінкі. Канстатуецца таксама, што прадпрыемствам “не распрацавана й не зацьверджана ва ўстаноўленым парадку інструкцыя па абыходжаньню з адыходамі вытворчасьці на тэрыторыі прадпрыемства” – такое патрабаваньне ўтрымлівае закон “Аб абыходжаньні з адыходамі”.
“Самае цікавае, што я ўжо не аднойчы пісаў на сайце “Гавары праўду”, што раённая прыродаахоўчая інспэкцыя не рэагуе на шэраг самавольных звалак у раёне, дзе павялічваюцца гурбы сьмецьця. Выглядае, што інспэкцыя празрыста намякае, каб я ня ўмешваўся туды, куды яна ня хоча”, – кажа Алег Шабетнік.
Апрача таго, прадпрымальнік зьвяртае ўвагу, што пастанова выносілася з парушэньнямі, нібы ў “гарачцы”. Бо двор у Воўчай Гары належыць на правах уласнасьці жонцы прадпрымальніка, а не ягонаму прадпрыемству “Аліда і К”.
Прадпрымальнік мае аспрэчыць 13-мільённы штраф – ня выць жа насамрэч з-за яго ў Воўчай Гары па-ваўчынаму.
Аляксей Клімчук
Крыніца: http://gomelspring.org/