Штандар «Гавары праўду» лунае над Слуцкам

drako

Маладосць — час рамантыкі і эпатажу! Маладосць прагне дзеяння, яна пратэстуе супраць шэрых будзён, ёй хочацца яскравых перфомансаў і дзёрзкіх учынкаў.

Пакуль старэйшыя сябры грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» займаюцца вырашэннем надзенных праблем грамадзян, маладыя актывісты зладзілі ўчора у Слуцку невялічкую акцыю — вывесілі на даху шматпавярхоўкі два штандара: нацыянальны і «Гавары праўду».

Штандары правіселі каля дзвух гадзін. Іх убачылі сотні жыхароў блізляжачых кварталаў.

Увечары штандары былі зняты супрацоўнікамі міліцыі.

zapraudu.by

 

Слуцк