Хто дазволіў знішчаць дзясяткі дрэваў?
У прыёмную “Гавары праўду” звярнуліся жыхары Фрунзенскага раёна г. Мінска і распавялі пра знішчэнне дзясяткаў дрэваў на тэрыторыі раёна як у дварах, так і ўздоўж дарог.
Прыкладна месяц таму актывісты “Гавары праўду” скіравалі скаргу ў адміністрацыю Фрунзенскага раёна г. Мінска ў сувязі з масавым знішчэннем дрэваў на тэрыторыі раёна.
Праз некаторы час прыйшоў адказ, дзе кіраўніцтва раёна спасылаецца на дрэнны стан дрэваў і таму запланавана высечы 166 (!!!) дрэваў, і дадае, што, пры магчымасці, “Зеленбуд” высадзіць новыя дрэвы.
— Мы вельмі незадаволены такім здзеклівым адказам улады. Вельмі складана паверыць у паўтары сотні раптам непатрэбных дрэваў. Тым больш абурае фармулеўка “пры магчымасці”! Адна з галоўны задач улады — гэта экалагічная бяспека, а пра якую экалогію казаць, калі знішчаюцца паркі і скверы. Мы прынялі рашэнне накіраваць калектыўную скаргу ў міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя”,- пракаментаваў Юрый Салодкі, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у Мінску.
zapraudu.by