Скульптара Гэніка Лойку асудзілі на пяць сутак за акцыю ў падтрымку мовы

drako

Суддзя забараніла адвакату апытваць сведак па-беларуску, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Гэніка Лойку асудзілі на 5 сутак

Адвакат заявіла на гэта адвод суддзі ў сувязі з дыскрымінацыяй беларускай мовы, але і гэта хадайніцтва было адхіленае.

Гэніка Лойку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КоАП РБ) і пакаралі арыштам на 5 сутак.

Раней сястра Гэніка Лойкі Валянціна паведаміла, што суддзя Людміла Лапо не задаволіла просьбу брата на перакладчыка. А калі адвакатка спрабавала сама перакладаць, забараніла і ёй гэта рабіць — патрабавала гаварыць па-руску.

Па словах Валянціны, на судзе сведчыў не той чалавек, які непасрэдна затрымліваў брата раніцай.

Раніцай 21 лютага Гэнік Лойка каля сталічнай гімназіі №4 правёў акцыю супраць русіфікацыі беларускамоўных школ. Ён прыйшоў з плакатам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання». Затрымалі яго, калі ўжо вяртаўся дамоў.

,