Случчане разам з «ГП» патрабуюць ад ЖКГ прымацаваць спінкі да лавак
drako
Лаўкі ў пад’ездаў дамоў – справа звычайная. Менавіта тут праходзіць большая частка жыццядля пажылых людзей у летні час. Маю на ўвазе тых спадарынь і спадароў, якія яшчэ ў стане рухацца іпераадольваць лесвічныя прыступкі.
Аднак, на жаль, многія лаўкі ў Слуцку не маюць апоры для спін. Чамусьці, прадстаўнікі жыллёва – камунальнай гаспадаркі выпраўляюць такія хібы толькі пасля пісьмовых зваротаў. Не кожны ўмее напісаць такі зварот, вось і пакутуюць старыя людзі пад час такога складанага адпачынку на свежым паветры.
Не выключэннем з’яўляецца і пад’езд №6 па вуліцы Сацыялістычная. Праходзячы каля пад’езда, заўважыла пажылую жанчыну, выгнуўшую спіну ў выглядзе пытальнага знака, седзячы на лаўцы. У адказ на маё пытанне паскардзілася, што без спінкі не можа прасядзець на такой лаўцы ў адной позе і некалькі хвілін:
—У нашым пад’ездзе пражывае многа такіх людзей з хворымі пазваночнікамі, — кажа Мая Аляксандраўна. – Жыву адна, хочацца выйсці і пагаварыць з кім – небудзь. У мяне баляць ногі, далёка ад дома адыйсці не магу. Вось тут і праходзяць мае камунікацыі з людзьмі. Ды толькі доўга на такой лаўцы не пасядзіш, пачынаю пакутаваць ад болю ў пазваночніку. Звярталіся ў ЖКГ вусна неаднаразова, але вынікаў няма.
На маю прапанову падпісаць калектыўны зварот і тут жа разам са мной, актывiсткай «Гавары прауду» сабраць подпісы каля лаўкі з радасцю пагадзілася. За 15 хвілін былі сабраны 10 подпісаў пад калектыўным зваротам на імя КУП “Слуцкай ЖКГ” з просьбай прымацаваць спінкі для лавак альбо замяніць іх на новыя належнай якасці і ў інтарэсах пажылах людзей.Подпісы накіраваны па адрасу, чакаем рэакцыі ад ЖКГ. Пакуль што людзі дзякуюць, што ёсць такая ініцыятыва, якая спрабуе людзям дапамагчы.
Глыбокія яміны, патрэсканы асфальт, пакрыўленыя і месцамі паваленыя платы, адсутнасць свету ўначы робяць гэтую вуліцу не толькі непрывабнай, але і небяспечнай для пражывання жыхароў і пешых вандроўнікаў.
Кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўска-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўская адзначае, што пікетаваць на яе выбарчай акрузе можна толькі ў адным месцы – у дварах дамоў па вуліцы Чалюскінцаў.