Слуцк: грамадскія актывісты дабіліся добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі

drako

Нягледзячы на тое, што дом №22 па вуліцы 8-е Сакавіка знахозіцца непадалёку ад славутай фабрыкі слуцкіх паясоў, цывілізаваная тэрыторыя заканчвалася акурат перад ім.

 

Вузкія пад’езды да дамоў, абазначаныя ямамі і ўпадзінамі, не давалі магчымасці пад’ехаць нават машынам хуткай дапамогі. У адказ на звароты камунальнікі калі-некалі засыпалі ямы чымсьці чорным накшталт гразі, якая правальвалася праз некалькі дзён.

 

Яшчэ некалькі гадоў таму назад калектыўны зварот з патрабаваннем зрабіць капітальны рамонт прыдамавой тэрыторыі і пабудаваць стаянку быў накіраваны ў райвыканкам. Аднак, вырашацца пытанне пачалося толькі пасля асабістага звароту актывістаў “Гавары праўду” да новага старшыні райвыканкама.

 

Урэшце было паабяцана распачаць рамонт прыдамавой тэрыторыі з элементамі мадэрнізацыі. Прадугледжвацца будаўніцтва і стаянкі для аўтатранспарта.

 

20 мая каля дома з’явіўся экскаватар, які абазначыў тэрыторыю будучай аўтастаянкі.

 

Жыхары дома, натхнёныя пачаткам добраўпарадкавання, вырашылі адстойваць камунальныя правы і ў іньшых накірунках.

 

Свае надзеі пенсіянерка на навядзенне парадку ў пад’ездзе №1 пенсіянерка Еўдакія Перадкова таксама звязвае з актывістамі “Гавары праўду”.

 

       Добра, што ёсць такія актыўныя людзі. Адна надзея на іх дапамогу. Жыву ў доме чацвёрты год і чацвёрты год спатыкаюся аб разбітую плітку пры ўваходзе ў пад’езд. Утварылася там такая яма, што можна зламаць нагу. Мае суседзі –пажылыя людзі, інваліды па зроку, з вялікай асцярожнасцю ходзяць па пад’езду і кожны раз рызыкуюць.

 

       Да таго ж не працуе радыятар цэнтральнага ацяплення, адсутнічаюць дзверы пры ўваходзе ў пад’езд, вокны з пабітым шклом, а рамы забітыя вялізнымі гваздамі – немагчыма праветрыць пад’езд.

 

З дапамогай грамадскіх актывістаў складзена заява з патрабаваннем ліквідацыі недахопаў.

-1

 

 

Зінаіда Цімошак

www.zapraudu.by

 

 

Слуцк