
Тры чалавекі на адно працоўнае месца ў Берасці
У цэнтры занятасці за апошнія пяць месяцаў колькасць працоўных месцаў скарацілася на 60 працэнтаў. І гэта толькі згодна афіцыйнай статыстыцы.
20 лютага адбыўся сход актыву «Гавары праўду» Берасця і Берасцейскай вобласці.
Сустрэча складалася з трох частак.
У першай кіраўнік гарадской арганізацыі Ігар Маслоўскі, кіраўнік «Сацыяльнага офіса» (які функцыянуе пры падтрымцы «Гавары праўду») Уладзімір Вуек, сукаардынатары па вобласці Ганна Канюс і Валянцін Лазарэнкаў распавялі пра працу сваіх структур у межах «Грамадзянскай дамовы», а таксама падчас парламенцкай кампаніі.
Пасля былі выступы ахвотных. Увогуле на сход прыйшлі больш за сорак чалавек.
У другой частцы Ігар Драко, прадстаўнік «Гавары праўду» з Мінска, распавёў прысутным пра стратэгію працы кампаніі на 2013 год. Сярод іншага, ён паведаміў, што на мясцовыя выбары «Гавары праўду» плануе выставіць не меней за 1000 кандыдатаў. На Берасце і вобласць, такім чынам, прыпадае 170 чалавек.
Напрыканцы сходу былі праведзеныя выбары гарадского і абласнога кардынатараў. У Берасці ім застаўся Ігар Маслоўскі (яго намеснікам абралаі Уладзіміра Вуека), у вобласці каардынатарам стаў Валянцін Лазарэнкаў.
zapraudu.by