Сяргей Вазняк: Караткевіч агаварылася пра яшчэ два тэрміны для Лукашэнкі

Андрей Горлов
Намеснік старшыні выбарчага штабу Таццяны Караткевіч на прамінулых прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Вазняк заяўляе, што насамрэч яна набрала галасоў у калідоры 20-30%. Каб спраўдзіць сапраўдны вынік, ён заклікае пачакаць дадзеных сацыялагічнага апытання НІСЭПД, якое павінна з’явіцца праз некалькі тыдняў.
Нашумелую заяву Караткевіч пра тое, што яна прапануе даць яшчэ два тэрміны Лукашэнку, Вазняк назваў “абмоўкай” кандыдаткі ў прэзідэнты, а таксама расказаў, пры якіх умовах лідары “Гавары праўду” гатовы ўвайсці ва ўладныя органы, у тым ліку ў “кішэнную і ўбогую” Палату прадстаўнікоў.
«Белсат»
,