Пікет у падтрымку Сяргея Каваленкі прайшоў у Смаленску
Удзельнік пікету, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч расказаў, што мінакам раздавалі ўлёткі пра лёс зьняволенага апазыцыянэра-галадоўніка:
Пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч у Баранавічах, які зладзіў вядомы мясцовы актывіст Рыгор Грык, таксама быў прысвечаны расейскім вайсковым базам і абароне сацыяльных правоў людзей.
Пікет у маладым парку прайшоў пад бел-чырвона-белым, украінскім і сьцягам прафсаюзу РЭП.
Рыгор Грык у часе пікету зладзіў пэрформанс — апрануў канцлягерную робу ды закавау рукі у ланцуг.
Напачатку акцыі да Грыка падыходзіў міліцыянт, але адразу сышоў, калі яму патлумачылі, што пікет адбываецца у межах выбарчага заканадаўства.
Праз гадзіну акцыі да пікету падышлі каля 30 футбольных фанатаў, якія прыехалі на матч паміж клюбамі «Баранавічы» і «Бяроза». Заўзятары падтрымалі пікет, пасьпелі сказаць «Жыве Беларусь!» і пачалі распытвацца, што за акцыя. Але да месца мерапрыемства адразу ж прыехаў аўтазак. Міліцыянты сталі затрымліваць фанатаў, а пасля павезьлі іх у невядомым кірунку. Пікетоўцаў не чапалі.
Акцыя скончылася а 17-й гадзіне.