У Круглым “Гавары праўду” выступіла супраць прымусовай працы
drako
Актывістка кампаніі “Гавары праўду” з гарадскога пасёлка Круглае Зінаіда Мілешчанка напісала зварот у мясцовы райвыканкам з просьбай патлумачыць, чаму ў Круглянскім раёне на пастаяннай аснове парушаецца працоўнае заканадаўства і супрацоўнікі бюджэтных устаноў без усялякай аплаты прыцягваюцца на разнастайныя брудныя працы.
– Да нас звярнулісь за дапамогай цэлы шэраг супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, якія скардзілісь на тое, што іх пастаянна адпраўляюць на разнастайныя брудныя работы, пры гэтым ніякай згоды ніхто ў іх не пытаецца, – распавядае Зінаіда Мілешчанка. – Прыбіраюць сметнішчы ў маланаселеных вёсках, наводзяць парадак на жывёлагадоўчых фермах і так далей. У арганізацыях нават створаны адмысловыя графікі выдзялення людзей на гэтыя прымусовыя работы. Акрамя гэтага, у раёне, па рашэнню райвыканкама, праведзена ўжо некалькі “дней бязвыплатнай працы”, калі людзі працуюць на сваіх працоўных месцах, а заробленыя імі сродкі пералічваюцца на адмысловы рахунак.
Калі да ўсяго гэтага дадаць разнастайныя суботнікі, атрымліваецца наогул нейкая жахлівая сітуацыя. На мінулым тыдні я напісала скаргу ў райвыканкам з просьбай патлумачыць, на аснове якога заканадаўства робяцца ўсе гэтыя прымусовыя і бязвыплатныя працы.
Атрымала зараз з Круглянскага райвыканкама нейкую дзіўную адпіску аб тым, што ніякіх скаргаў з боку працаўнікоў не паступала і што ўпаўнаважанымі органамі ажыццяўлялісь праверкі выканання працоўнага заканадаўства і парушэнняў яны не знайшлі. Смех ды і толькі, па сутнасці нічога так і не адказалі, нават не ўказалі, хто і калі ажыццяўляў гэтыя праверкі. Складваецца ўражанне, што ў Круглянскім раёне Працоўны кодэкс і іншыя беларускія законы проста не дзейнічаюць.
Як кажа актывістка “Гавары праўду”, раней яна ўжо звярталась у пракуратуру раёна з адпаведным зваротам:
– Супрацоўнікі пракуратуры пагадзілісь са мной, што парушэнні працоўнага заканадаўства сапраўды маюць месца, аднак таксама спаслалісь на тое, што людзі не скардзяцца. Дарэчы, якраз супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі і райвыканкама да гэтых прымусовых прац не прыцягваюцца, бо добра ведаюць заканадаўства. Ну а простых працаўнікоў эксплуатаваць прасцей. Людзі паміж сабой выказваюць скаргі, але адмаўляцца ад такой незаконнай працы не адважваюцца, баяцца згубіць сваю працу. Знайсці ж якую-небудзь іншую працу ў Круглянскім раёне, калі ты быў звольнены пасля канфлікту з кіраўніцтвам, практычна немагчыма.
Зараз круглянскія актывісты “Гавары праўду” рыхтуюць зварот у Магілёўскі аблвыканкам з просьбай патлумачыць, згодна якіх беларускіх законаў у Круглянскім раёне на пастаяннай аснове выкарыстоўваецца прымусовая праца.
“Людзі страшна абураны, яны павінны з дапамогай сваёй фактычна рабскай працы выпраўляць хібы ў арганізацыі працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Хоцімскага райвыканкама, — распавядае грамадскі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валерый Каранкевіч.
Актывіст «Гавары Праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў закрыў прытон, які быў адчынены для старшыні Гарадоцкага райвыканкама Мурэнкова кіраўніком мясцовага райспажыўсаюза Палюховіч у будынку кавярні «Спатканне”.