Як шукалі свайго дэпутата ў Магілёве
Кандыдаты ў дэпутаты ад «Гавары праўду» разам з жыхарамі Магілёва шукалі дэпутатаў.
Ініцыятарам правядзення незвычайнага пікету сталі актывісты кампаніі “Гавары праўду”. Пікет адбываўся сёння днём каля Палацу гімнастыкі.
Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі кажа, што ў магілёўцаў пікет выклікаў вялікую зацікаўленасць.
“Людзі падыходзілі да нас, кідалі ў імправізаваную вурну імправізаваныя бюлетэні супраць датэрміновага галасавання. Дзяліліся сваімі ўражаннямі ў сувязі з датэрміновым галасаваннем і абураліся таму, што ведаюць пра тое, што вынікі галасавання фальсіфікуюцца, а ніхто нічога не можа зрабіць”, — кажа Леанід Падбярэцкі.
“Шмат тых, хто падыйшоў да нас казалі, што ўвогуле не пойдуць на выбары, бо нікому не давяраюць і не бачуць, і не ведаюць сваіх “абраных” дэпутатаў, што ўсё-роўна нічога не зменіцца”, — працягвае Леанід Падбярэцкі.
Ян Праўдалюбаў, zapraudu.by