
«Добиваюсь того, чтобы в Столбцах появился памятник Якубу Коласу»
В рамках проекта «Робім разам» член «Говори правду» из Столбцов Николай Лысенков добивается увековечивания памяти известного земляка
Міністэрства культуры абвясціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах. Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная.
«Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсці найбольш выразны вобраз класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэння помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва».
Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч беларускіх рублёў, якія выдаткуе Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт.
Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 года ў засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні, цяпер гэта тэрыторыя горада Стоўбцы.
Усталявання помніка славутаму зямляку ў межах праекта «Робім разам» дамагаўся сябра «Гавары праўду» Мікалай Лысянкоў.
Паводле БЕЛТА