Уладзімір Някляеў: Няма сэнсу каментаваць бессэнсоўнае

drako

«Каментаваць заяву М. Чаргінца: «Калі б не Някляеў са сваімі палітычнымі лозунгамі па Быкаву, мы б ужо мелі вуліцу Быкава», — няма ніякага сэнсу, бо яна ўсялякага сэнсу пазбаўленая.

То бок: што замінала сенатару (а значыць, чалавеку ва ўладзе) М. Чаргінцу дамагчыся, каб у Мінску з’явілася вуліца імя Быкава яшчэ да таго, як грамадзянская кампанія «Гавары праўду» сабрала ў падтрымку гэтага болей за 100 000 подпісаў?

І чаму сярод гэтых 100 000 подпісаў беларускіх грамадзянаў, якія патрабавалі ад улады, каб такім чынам было ўганараванае імя найзнакамітага беларускага пісьменніка, няма прозвішча Мікалая Чаргінца?»

zapraudu.by