Уладзімір Някляеў запрашае сацыял-дэмакратаў далучыцца да кааліцыі

drako

– Нам трэба пашыраць кола палітычных партнёраў, – заявіў лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў у інтэрв’ю сайту www.zapraudu.by.

– Дэмакратычныя сілы зацікаўленыя ў адзінстве, як ніколі. У мяне, напрыклад, заўсёды выклікала здзіўленне, чаму ў кааліцыйнай “шасцёрцы” адсутнічаюць сацыял-дэмакраты – зарэгістраваная партыя, якая знайшла ў сабе сілы пазбавіцца ад Ляўковіча і працягвае змагацца з Міністэрствам юстыцыі і Адміністрацыяй за права свайго існавання.

Мы павінны падтрымаць сацыял-дэмакратаў і запрасіць іх далучыцца да нашай кааліцыі. “Сямёрка” значна лепей за “шасцёрку”, таму што праз гэта нас будзе больш.