Відэазварот Таццяны Караткевіч з нагоды Дню памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

Андрей Горлов

29 кастрычніка былы кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч выступіла зь відэазваротам. Ён быў запісаны ва ўрочышчы Курапаты.

«Сёньня адзін з самых трагічных дзён у нашай гісторыі. За адну ноч нацыя згубіла культурную, навуковую і духоўную эліту. Рэха гэтага расстрэлу чуваць дагэтуль. Але і дагэтуль няма годнага ўшанаваньня памяці ахвяраў і жорсткіх урокаў гісторыі. Беларусі патрэбен нацыянальны інстытут памяці. Каб ліквідаваць гэтыя белыя плямы нашай гісторыі — ад старажытных да сучасных часоў, ад лёсаў асобных сем’яў да глыбінных радаводаў. Бяз гэтага нам не адчуць сябе эўрапейскай нацыяй. Адноўленая памяць стане сапраўдным падмуркам незалежнай Беларусі».

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года органамі дзяржбяспекі было растраляна больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 

Ушанаванне памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій таксама зладзілі берасцейскія актывісты «Гавары праўду».
,
Минск