Віншаванні палітвязням з Днём Волі даслалі з Бялыніцкага раёна
Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” 20 сакавіка даслалі віншаванні беларускім палітвязням з Днём Волі 25 сакавіка.
З Днём герояў павіншавалі беларускіх палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Алеся Бяляцкага, Эдуарда Лобава і Мікалая Статкевіча бялыніцкія актывісты “Гавары праўду”. Яны даслалі ім віншавальныя паштоўкі, а таксама зычылі ім і найдалей мужна пераносіць усе цяжкасці і выпрабаванні, якія выпалі на іх долю.
Таксама бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” адзначалі, што менавіта палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч зараз з’яўляюцца прыкладам мужнасці і стойкасці для грамадзянскай супольнасці нашай краіны, для ўсіх нацыянальна арыентаваных грамадзян Беларусі.
Нагадаем, што 27 лістапада 1920 года першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасць нашай краіны.
Ірына Беганкіна, zapraudu.by