АКЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА
11 кастрычніка «Zмена» правяла акцыю салідарнасьці з Міколай Статкевічам — апошнім кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі, які сядзіць за кратамі.
Баранавіцкія актывісты «Гавары праўду» павіншавалі Віктара Статкевіча, бацьку Міколы Статкевіча, з днём настаўніка. Сорак год працоўнага стажу, усё жыцьцё аддадзена дзецям. Зараз Віктар Паўлавіч хварее, але выглядае бадзёрым. Заўсёды рады прымаць віншаваньні і добрыя словы ад сваіх вучняў і проста неабыякавых людзей. Зычым яму доўгіх год жыцьця разам з сынам!
zapraudu.by