Заява лідэраў “Народнага рэферэндуму” ў звязку з падзеямі ва Ўкраіне
Мы патрабуем правесці «Народны рэферэндум», на якім народ сваім рашэннем вызначыць далейшае развіццё краіны.
Заява ініцыятараў “Народнага рэферэндума(Рух «За Свободу», «Гавары праўду», Партыя БНФ, БСДП (Грамада), Партыя свабоды и прагреса).
29 траўня ў Астане кіраўнік Беларусі разам з кіраўнікамі Расіі і Казахстана падпісаў дамову пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.
Ні адзін з 126 дакументаў, якія складаюць дамову і кожны з якіх падпісаў асабіста Лукашэнка, ніхто з грамадзянаў Беларусі не чытаў. Не было ні грамадкіх слуханняў, ні дэбатаў у прэсе і парламенце. Не ведаюць, што падпісалі кіраўнікі іх краінаў ні грамадзяне Расіі, ні грамадзяне Казахстана. З гэтага вынікае, што створаны не саюз народаў, а хаўрус кіраўнікоў, па сутнасці — змова.
У гэтакіх патаемных дзеяннях Мы, ініціатары “Народнага рэферэндума”, бачым ігнараванне інтарэсаў народа, небяспеку для Беларусі, перш за ўсе да яе незалежнасці.
У інтарэсах Беларусі не змяншаць, а павялічваць сувязі з Еўрапейскім Саюзам, які з’яўялецца найлепшым партнёрам на шляху мадэрнізацыі, развіцця эканомікі і мірных пераменаў ў краіне. Дабрабыт беларусаў можна быць забяспечаны толькі калі будзе больш Еўропы ў Беларусі. Шляхам еўзразійскай змовы дабрабату для людзей і самастойнасці для краіны забяспечыць немагчыма.
Мы прапануем іншы шлях.
Шлях “Народнага рэферндума”, які базуецца на павазе да меркавання народа, на ўдзеле грамадства ў прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў.