ЗША працягнулі санкцыі супраць Лукашэнкі

drako

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў у аўторак, што падаўжае яшчэ на год дзеяньне санкцый у дачыненьні да беларускіх афіцыйных асоб і іншых, адказных за ўціск дэмакратычных свабодаў у краіне.

Першапачаткова гэты ўказ быў падпісаны ў 2006 годзе тагачасным прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым пасьля выбараў у Беларусі, якія адбыліся ў сакавіку. ЗША і міжнародныя назіральнікі ацанілі вынік тых выбараў, дзе Аляксандр Лукашэнка перамог у трэці раз, як сфальшаваны.

Пасьля таго Лукашэнка быў пераабраны яшчэ раз у 2010 годзе. Заходнія назіральнікі лічаць гэтыя выбары таксама несапраўднымі.

«Радые Свабода»